12 снежня Швейцарыя афіцыйна далучаецца да шэнгенскай бязвізавай прасторы.
Як паведамілі БелаПАН у консульскім аддзеле швейцарскага пасольства, пачынаючы з 12 снежня можна падаваць дакументы на атрыманне шэнгенскай візы.

Швейцарыя стала 25-м членам Шэнгенскай зоны. Традыцыйна нейтральная, яна будзе трэцяй пасля Нарвегіі і Ісландыі дзяржавай, якая далучылася да Шэнгена, не з'яўляючыся членам Еўрасаюза.

Усе ўдзельнікі Шэнгенскага пагаднення маюць доступ да агульнай базы паліцэйскіх звестак аб асобах, падазроных ва ўчыненні крымінальных злачынстваў, а таксама аб нумарах выкрадзеных аўтамабіляў.

БелаПАН

 Берн зімой. Фота з berninfo.com

Берн зімой. Фота з berninfo.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0