Здарэнне адбылося днём 19 снежня на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Уманскай, піша Tut.by.

Як распавёў кіроўца Honda, ён ехаў з боку вуліцы Алібегава. На скрыжаванні з вуліцай Уманскай ён пачаў спыняцца перад святлафорам. У гэты момант у яго аўтамабіль на вялікай хуткасці ўрэзаўся «Фальксваген». Ад удару «Хонду» раскруціла і адкінула ў цэнтр скрыжавання, а VW выехаў за межы дарогі і ўрэзаўся ў слуп.

У абодвух аўтамабілях знаходзіліся толькі вадзіцелі. Цяпер іх аглядаюць медыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0