Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Мінфін Беларусі не бачыць рызык для выканання даходнай часткі бюджэту і знешніх абавязацельстваў з-за ваганняў цэн на нафту. Пра гэта сёння журналістам заявіў міністр фінансаў Максім Ермаловіч, піша БелТА.

Праект бюджэту Беларусі на 2019 г. разлічаны зыходзячы з кошту нафты $ 60 за бараль. На думку Максіма Ермаловіча, залішняга аптымізму ў гэтым няма. «Мы разглядалі гэтую цану, калі фармавалі бюджэт, як умерана песімістычны, - сказаў ён. - $ 60 за барэль - гэта цалкам камфортная цана з пункту гледжання крыніц фарміравання даходнай часткі бюджэту, нават ва ўмовах рэалізацыі падатковага манэўру ў Расійскай Федэрацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0