19.12.2018 / 15:56

Стало известно, какая молодая группа выступит на «Калядным фэсце» в минском клубе Re:Public

Арганізатары «Каляднага фэсту» падвялі вынікі галасавання за гурт, які выйдзе на сцэну мінскага клуба «Re:Public» 25 снежня.

Сёлета імпрэзу падтрымае каманда «Vodar». Акрамя таго, у лідарах аказалася Патрыцыя Свіціна — яна стане ўдзельніцай «Каляднага фэсту» ў наступным годзе. Трапіла ў тройку пераможцаў і каманда «Ворона». Усе тры гурты атрымаюць падтрымку ў запісе 1-й песні.

Нагадаем, падаць заяўку на ўдзел у фэсце мог любы гурт, стылістычна і моўна каманды не абмяжоўвалі. Адзінае, што падкрэлісвалася: фэст застанецца фолкавым. На другім этапе за бэнды галасавалі партнёры і сябры імпрэзы, вядомыя музыкі, арганізатары фэстаў. Па іх меркаваннях адабралі 10 гуртоў, якія і былі прадстаўленыя на галасаванне слухачоў.

Яно завяршылася 17 снежня. За тройку лідараў прагаласавалі прыкладна па 1 000 чалавек.

«Калядны фэст 2018» пройдзе ў мінскім клубе «Re:Public» 25 снежня. На ім выступяць гурты «Irdorath», «Osimira», «Rokash», «Znich», «Стары Ольса», а таксама каманда «Vodar».

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера