У суполцы «Падслухана Пружаны» ў сацыяльнай сетцы Укантакце з’явілася апытанне на тэму: «Ці хочаце вы ў Расію». Прычынай для гэтага стала выказванне Уладзіміра Жырыноўскага аб тым, што большасць беларусаў падтрымаюць уступленне краіны ў Расію.

У выніку ў апытанні ўзялі ўдзел больш за 300 чалавек. 60% прагаласавалі, што не хочуць у склад іншай дзяржавы. 26% — сказалі «за». А 14% прагаласавалі з фармулёўкай: «Магчыма, заробак павысяць. Напэўна, так».

Віктар Клімашэвіч. Фота sad7.pruzhany.by.

Віктар Клімашэвіч. Фота sad7.pruzhany.by.

Сярод тых, хто прагаласаваў за апошні варыянт, — старонка Інспекцыі па справах непаўналетніх (ІСН) Пружанскага РУУС. Мы патэлефанавалі ў РУУС, дзе нам паведамілі, што старонка сапраўдная, яе вядзе начальнік ІСН Віктар Клімашэвіч.

Нам удалося звязацца са спадаром Клімашэвічам. «Калі там нешта і прагаласавана, то толькі па памылцы», — запэўніў ён.

На пытанне, ці мае доступ да гэтай старонкі яшчэ нехта, апроч Клімашэвіча, ён не адказаў.

«А вы задаволеныя сваім заробкам?» — спыталі мы ў міліцыянера. «Я не буду з вамі размаўляць, бо не бачу, з кім размаўляю», — на гэтых словах Клімашэвіч кінуў слухаўку.

Праз пяць хвілін пасля нашага тэлефанавання «голас» быў адменены. Але на скрыншотах відаць, за які варыянт галасавалі з гэтага акаўнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?