Інжынеры стварылі праграму remove.bg, якая за некалькі секунд аўтаматычна выдаляе задні фон з фота.
Па словах распрацоўшчыкаў, аддзяленне пярэдняга плана ад фону адбываецца пры дапамозе штучнага інтэлекту. Для некаторых іншых дэталяў выкарыстоўваюцца дадатковыя алгарытмы. Раней, каб выдаліць фон, неабходна было працаваць з пластамі ў графічных рэдактарах, а цяпер за вас гэта робіць праграма ўсяго за 5 секунд. Мы праверылі — праграма выдаляе ўсё лішняе амаль дакладна.
Штучны інтэлект пакуль натрэніраваны толькі на людзей, таму з іншымі аб'ектамі могуць узнікнуць праблемы.