19.12.2018 / 18:37

Жыхар Полацка здымаў сэкс з жанчынамі, а затым шантажаваў іх 3

44-гадовы беспрацоўны жыхар Полацка на працягу больш чым двух гадоў шантажаваў знаёмых жанчын, а таксама вымагаў у іх грошы і матэрыяльныя каштоўнасці, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Высветлілася, што палачанін шукаў патэнцыйных ахвяр у інтэрнэце. Пацярпелыя пераважна ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў. Ён запрашаў жанчын да сябе дадому, дзе знаёмства пераходзіла ўжо ў іншую плоскасць.

Без ведама жанчын падазраваны здымаў сэкс з імі, а затым пад пагрозай распаўсюджвання гэтых фота і відэа патрабаваў з жанчын грошы — ад 400 да 500 рублёў. Акрамя грошай ён браў і каштоўныя рэчы.

Падазраванага арыштавалі. У дачыненні да яго распачата 10 крымінальных спраў за вымагальніцтва, і 3 па факце махлярства. Высветлена больш за 20 фактаў злачынных замахаў.

3
Гопнiк з Малiнаукi / Адказаць
19.12.2018 / 19:37
Какой любвеобильный безработный, у некоторых за всю жизнь всего две женщины было)
0
Свободный / Адказаць
20.12.2018 / 00:07
Господи и кто такому быдлу даёт?, дамы ну чего вы такие дуры....... На такое дерьмо тратить время и нервы...
1
AlesGut / Адказаць
20.12.2018 / 10:18
Гопнiк з Малiнаукi, з артыкулу выцякае, што іх было самае меньшае 10. Ці ты пра сябе  падзяліўся? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру