Прэзідэнт ЗША аддаў загад аб вывадзе ўсяго амерыканскага вайсковага кантынгенту з Сірыі, паведамляе Bloomberg са спасылкай на чыноўніка.
Па словах чыноўніка, Пентагон ужо гэтую задачу Трампа выконвае.
Раней амерыканскі прэзідэнт у сваім Twitter заявіў, што ЗША перамаглі так званую «Ісламскую дзяржаву». Барацьба з баевікамі ISIS была «адзінай прычынай знаходжання там нашых войскаў», — паведаміў Трамп. Пра тое, што ён аддаў загад аб вывадзе кантынгенту, прэзідэнт пры гэтым не згадаў.
Пра тое, што Белы дом прыняў рашэнне вывесці з Сірыі ўсіх вайскоўцаў — усяго 2 тысячы чалавек — паведаміла крыніца Washington Post у Пентагоне.