19.12.2018 / 21:24

Прыйшоў з кувалдай бурыць лаву Клінтана. Абаронцы Курапат спынілі вандала 10

Увечары 19 сьнежня абаронца Курапатаў Пётар Рабушка ды іншыя актывісты спынілі вандала, які прыйшоў на тэрыторыю народнага мэмарыялу, адмыслова каб зламаць адзін зь яго аб’ектаў — лаву Клінтана, піша «Радыё Свабода».

Лава Клінтана ў Курапатах, фота: Радыё Свабода.

Пра інцыдэнт Свабодзе распавёў адзін зь лідэраў абароны Курапатаў Павал Севярынец.

«Сёньня ў пікеце каля рэстарацыі «Поедем поедим» нас брала ўдзел пяцёра, у тым ліку актывіст Пётар Рабушка, які адмыслова прыяжджае з Радашкавічаў.

Пайшоў ён адсюль, каб ехаць дахаты, блізу 19 гадзіны, а ішоў праз Курапаты. Раптам пазваніў, што каля лавы Клінтана бачыць падазронага чалавека з кувалдай і сякерай. Што той ужо нацэліўся бурыць лаву.

Потым Пётар распавёў, што падбег да зламысьніка і спытаў, што ён тут робіць, а той адказаў «Не твайго сабачага розуму справа» і кінуўся на яго зь сякерай.

У гэты момант наблізіліся Дзяніс Урбановіч і Зьміцер Казакевіч, якія ад пікету пабеглі на дапамогу Пятру, і тады вандал пусьціўся наўцёкі празь лес. Бег шпарка, хоць нёс свае інструмэнты. Відаць, на кальцавой яго чакаў аўтамабіль, бо яму неяк удалося хутка адтуль зьехаць.

На сьнезе застаўся адбітак кувалды і ягоныя сьляды, мы ўсё сфатаграфавалі. Калі міліцыю інцыдэнт зацікавіць, ёсьць фатаздымкі і апісаньне зьнешнасьці вандала», — сказаў Павал Севярынец.

Павал Севярынец не выключае, што вандал, якога бачыў актывіст Пётар Рабушка, можа мець дачыненьне да пашкоджаньня мэмарыяльнага знаку ў Курапатах, якое выявіла 18 сьнежня скульптар Вольга Нячай. На знаку скульптар убачыла драпіны ў выглядзе зоркі Давіда. Вядома, што праверку па гэтым факце вядзе міліцыя Бараўлянскага аддзелу Менскага РАУС.

Лава Клінтана была ўсталяваная ў Курапатах у памяць пра наведваньне ў 1994 годзе народнага мэмарыялу прэзыдэнтам ЗША Ўільямам Клінтанам. Лаву двойчы бурылі, і двойчы намаганьнямі абаронцаў Курапатаў яе аднаўлялі.

3
a.hto.tam.idze / Адказаць
19.12.2018 / 21:35
Паехаў да гарадавога?
61
vovik21.12 / Адказаць
19.12.2018 / 22:16
А кто такой Уильям Клинтон? Я кроме Билла, президентов США 1994, не знаю.
81
хамса / Адказаць
19.12.2018 / 22:16
«Лава Клінтана», мэмарыяльны знак «Народу Беларусі ад народу ЗША дзеля памяці», які ўсталяваў у Курапатах ў 1994 годзе прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан. «Лаву Клінтана» больш за 20 разоў апаганьвалі невядомыя вандалы, помнік некалькі разоў рэстаўравалі. (svaboda.org)
дык можа задумацца чаму? і ці месца гэтай лаве ў народным мемарыяле? каго амерыканскі народ у асобе свайго прэзідэнта* падтрымліваў у свой час – ахвяр рэпрэсій ці сталінскі рэжым?
пасол ЗША ў ссср з 1936 па 1937 год 'Джозеф Дэвис повсеместно защищал И. В. Сталина и его политику. В интервью он описывал американцам Сталина как строгого, справедливого руководителя, который печется исключительно о благе государства и народа. Дэвис, в частности, присутствовал на трех показательных процессах. [ён юрыст па адукацыі, у свой час практыкуючы адвакат] «Совершенно ясно, — сказал Дэвис, — что все эти процессы, чистки и ликвидации, которые в свое время казались такими суровыми и так шокировали весь мир, были частью решительного и энергичного усилия сталинского правительства предохранить себя не только от переворота изнутри, но и от нападения извне… Чистка навела порядок в стране и освободила её от измены».
В своей книге «Миссия в Москву» (1942), он активно защищает сталинизм.'
* 'При чтении этих заметок следует помнить: американские послы — это не просто чиновники от дипломатии, это личные представители президента США. Именно восторженными глазами Дэвиса на сталинскую Россию смотрел Франклин Рузвельт.'
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру