19.12.2018 / 21:54

У Жабінкаўскім раёне супрацоўнікі МНС выратавалі казулю, якая правалілася ў камеру шлюза ВІДЭА

17 снежня на гідравузле ў вёсцы Навасады Жабінкаўскага раёна ў камеру пропуску суднаў трапіла казуля і не магла самастойна выбрацца.

Пры дапамозе выратавальнай дошкі работнікі МНС адлавілі жывёлу і, абвязаўшы вяроўкай, паднялі наверх.

Казулю агледзелі ветэрынары і перадалі прадстаўнікам паляўнічай гаспадаркі. Пасля жывёлу выпусцілі на волю.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру