19.12.2018 / 23:46

Расійскі пісьменнік Дзмітрый Быкаў: Ніколі не бачыў Беларусь такой спалоханай. Яна не хоча злівацца з намі 23

Расійскі пісьменнік Дзмітрый Быкаў у сваёй калонцы ў газеце «Собеседник» падзяліўся думкамі наконт магчымага гіпатэтычнага аб'яднання Беларусі і Расіі ў адну дзяржаву.

Дзмітрый Быкаў. Фота: Собеседник.

Папулярны пісьменнік адзначае, што ў Беларусі ніколі не было і каліва варожасці да Расіі, і сам Лукашэнка успрымаўся не столькі як увасабленне незалежнасці, колькі як яе праціўнік. Аднак калі Крэмль «націсне і зламае» — менавіта Лукашэнка стане апорай мясцовай самастойнасці.

«Нягледзячы на велізарную колькасць мясцовых забаронаў, на праявы трагікамічнага самадурства і кастраўскі стыль — Аляксандр Рыгоравіч ледзь не аплот супраціву рускаму свету. Вакол яго гатовыя згуртавацца нават апазіцыйныя інтэлігенты — абы не легчы пад Расію і не апынуцца пад Пуціным»,

— піша Быкаў.

Пісьменнік упэўнены: сённяшняя Расія дамаглася таго, што ад яе чакаюць захавання пуцінскага рэжыму любой цаной: такой цаной уяўляецца альбо сусветная вайна, альбо далучэнне любой тэрыторыі, якая дазваляла б Пуціну абвясціць новы тэрытарыяльны статус Расіі, змяніць Канстытуцыю, прызначыць сябе царом. Нават калі Пуцін у 2024 годзе збіраецца пакінуць пасаду, у гэта ніхто не верыць — ні апазіцыя, ні суседзі.

«На мінулым тыдні журналісцкі лёс занёс мяне ў Беларусь. Шчыра скажу: ніколі я не бачыў краіну такой спалоханай. Яна не хоча злівацца з намі нават пры ўмове эканамічных ільготаў, нават паводле крымскага сцэнару, пры ўмове пампавання ў яе велізарных сум — у якія таксама, дарэчы, ніхто не верыць»,

— адзначае Быкаў.

І калі нават зліццё Расіі з Беларуссю адбудзецца, цалкам імаверна, што і большасць расіян замест Пуціна захочуць убачыць прэзідэнтам менавіта Лукашэнку, лічыць пісьменнік.

22
Казік / Адказаць
20.12.2018 / 00:04
>І калі нават зліццё Расіі з Беларуссю адбудзецца, цалкам імаверна, што і большасць расіян сустрэнецца з такой партызанкай, што чачэнцы будуць нервова паліць у бачку.
12
LitvinM / Адказаць
20.12.2018 / 00:10
Апошні абзац дурнота з дурноты
7
padarozhny / Адказаць
20.12.2018 / 00:32
"...если будет попытка силового плглощения Белоруссии, то это будет колоссальный международный кризис, гораздо более сильный, чем по Украине. И это вызовет очень серьезный внутренний кризис в России." Уладзімір Рыжкоў, расійскі палітык.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру