608-старонкавы том Паўла Севярынца «Люблю Беларусь: 200 фэноменаў нацыянальнай ідэі»выйшаў у цвёрдай вокладцы ў серыі «Кнігарня «Наша Ніва».

608-старонкавы том Паўла Севярынца «Люблю Беларусь: 200 фэноменаў нацыянальнай ідэі»
выйшаў у цвёрдай вокладцы ў серыі «Кнігарня «Наша Ніва».

«Люблю Беларусь!» — вось элемэнтарная формула нацыянальнай ідэі.

Мы любім Беларусь такую, якая яна ёсьць — але любім настолькі моцна, што ня можам пакінуць такой, якая яна ёсьць.

Павал Севярынец, «Люблю Беларусь»

Нацыянальную ідэю спрабавалі выразіць і нашаніўцы пачатку ХХ ст., і адраджэнцы найноўшага часу. Але ўсе яны ставіла за мэту давесці самім беларусам і астатняму сьвету, што мы ёсць. Што мы народ, ня горшы за іншых. А пытанні «Навошта мы тут?», «Куды ідзем?» і, урэшце, «У чым сэнс?» — пытанні, на якія любая нацыя адказвае найперш, заставаліся на другім пляне. У выніку замест таго, каб сцвердзіць мэту, мы бралі ў аснову гістарычную задачу — стварыць дзяржаву.

Цяпер жа Беларусь, маладая краіна, знаходзіцца ў пошуках ідэі, ідэалу, які мусіць размяшчаецца не на паперы, не ў музеі, а ў сэрцы кожнага. У сваёй кнізе «Люблю Беларусь» палітык і былы палітвязень Павал Севярынец крэсліць сваю візію Беларусі ідэальнай. Постаці гісторыі — Гедымін і Францішак Скарына, Міхал Клафас Агінскі і Максіма, нашы прамысловыя набыткі — трактары і «БелАЗы», нафтахімічная і металургічная прамысловасць, а таксама феномены беларускага духовага жыцця — рэлігійная талеранцыя і царкоўная унія трапляюць у перыядычную табліцу вядомых фактаў, складаюцца‑сыходзяцца ў Севярынцавай мадэлі ідэалу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?