Фота Ульяны Ягадніцынай з фэйсбука

Фота Ульяны Ягадніцынай з фэйсбука

Жодзінская міліцыя больш за месяц шукала зніклую ў Егіпце 30-гадовую Ульяну Ягадніцыну, яе месцазнаходжанне ўстаноўлена.

«Крымінальных абставінаў або датычнасці да якога-небудзь няшчаснага выпадку не выяўлена», - праінфармавалі ў міліцыі. Жыхарка Жодзіна знайшлася ў Каіры.

Па наяўнай інфармацыі, яе жыццю і здароўю нічога не пагражае. «З вялікай доляй імавернасці можна казаць, што прычыны знікнення звязаныя з сямейнымі абставінамі», - адзначылі ў міліцыі.

Беларуска ў апошні час жыла ў Каіры. З 9 лістапада яна перастала выходзіць на сувязь са сваёй маці.. Для арганізацыі пошукавых мерапрыемстваў праваахоўнікі звязваліся з егіпецкімі калегамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0