Лукашэнка паставіў мясцовым уладам задачу стварыць такія ўмовы, каб «людзям хацелася траціць грошы ў сваім горадзе», піша прэс-служба кіраўніка краіны.

Заходнееўрапейскі шопінг у мінчан лічыцца больш прывабным, канстатаваў кіраўнік Беларусі на нарадзе 20 снежня. Бо па-ранейшаму рэальных зніжак у гандлёвых аб'ектах Мінска няма альбо яны сімвалічныя, заявіў Аляксандр Лукашэнка.

А ў сталіцы Беларусі функцыянуюць каля 12 тыс. рознічных гандлёвых аб'ектаў, 3 тыс. аб'ектаў грамадскага харчавання і 98 гандлёвых цэнтраў - прывёў статыстыку ён. Больш чым за дзесяць гадоў гандлёвыя плошчы павялічыліся амаль у тры разы.

- Аднак такая маштабная канкурэнцыя слаба ўплывае на цэнавую сітуацыю, — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0