У год 125-годдзя з дня нараджэння Хаіма Суціна Белгазпрамбанк набыў на аўкцыёне MacDougall's карціну мастака 1937 года «Заснула з кнігай, Мадлен Кастэн», перадае прэс-служба банка. 

Партрэт блізкай сяброўкі і апякункі Хаіма Суціна стаў ужо трэцім палатном сусветна вядомага мастака, які знаходзіцца ў Беларусі: у 2012—2013 гадах Белгазпрамбанк набыў для сваёй карпаратыўнай калекцыі мастацтва дзве карціны мастака — партрэт «Ева» (1928) і пейзаж «Вялікія лугі ў Шартр, каля віядука» (каля 1934 года), якія на сённяшні дзень ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама: Галоўныя мецэнаты Беларусі. Хто і як вяртае нацыянальныя скарбы

Выступаючы на ​​адкрыцці выставы, старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка адзначыў:

— Як і ў выпадку з «Евай», так сышліся зоркі, што нам удалося вярнуць на радзіму яшчэ адзін выдатны жаночы партрэт, які, як мне здаецца, вельмі характэрны для творчасці Суціна. Без усялякіх пафасных перабольшанняў я хачу павіншаваць нашу краіну: мы маем тры цудоўныя работы генія ХХ стагоддзя, выхадца з Беларусі Хаіма Суціна. І я вельмі спадзяюся, што яго спадчына стане культурнай асновай для фарміравання будучых пакаленняў беларусаў.

На сайце аўкцыёна паведамляецца, што карціну набылі за $480 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?