Тыана Перэа з Х'юстана (Тэхас) даведалася аб эратычных паведамленнях свайго бойфрэнда, якія ён пасылаў іншай дзяўчыне. Але амерыканка не стала адразу ладзіць сцэн, мабыць, трымаючыся думкі, што помста — гэта страва, якую падаюць халоднай. Акрамя таго, яна вырашыла зазняць свой трыумф на відэа, піша life.ru.

Дзяўчына дачакалася свайго 22-га дня нараджэння, сабрала гасцей і пры ўсіх прывяла план помсты ў дзеянне. Спачатку нішто не прадвяшчала бяды. Прысутныя напаўнялі келіхі, і Тыана падзякавала ім за тое, што яны прыйшлі на яе свята. Але тут ашуканая амерыканка пераключылася на свайго хлопца. Сантас стаяў побач, усміхаючыся і нічога не падазраючы.

Ціана Перэа. Фота: twitter/tianaperea__

Ціана Перэа. Фота: twitter/tianaperea__

«Я хацела б падзякаваць Сантасу за тое, што даў мне зразумець, што я заслугоўваю лепшага. Кожны чалавек тут ведае, што ты спрабаваў пераспаць з другой дзяўчынай».

Ціана распавяла, што ўсе бачылі скрыншоты паведамленняў сэксуальнага характару з інтымнымі відэа, якія ён адпраўляў іншай дзяўчыне і памыліўшыся паслаў яшчэ і ёй. І ў гэты момант брат амерыканкі спусціўся па лесвіцы з чорнай торбай, у якой ляжалі рэчы Сантаса. Дзяўчына абвясціла аб разрыве і паказала хлопцу на выхад.

«Калі ты яшчэ не зразумеў, то паміж намі ўсё скончана, а цяпер валі адсюль».

Пры гэтым хлопец, мабыць, быў так агаломшаны, што не вымавіў ні слова і ціха пайшоў. І пасля гэтага нарэшце пачалася сапраўдная весялосьць. А пазней дзяўчына выклала ролік у «Твітар», і ён стаў вірусным. Відэа з помстай сяброўкі і прысаромленым здраднікам паглядзелі амаль 6 млн раз. І ў каментарах пісалі, што яна сапраўды прыдумала нядрэнны план.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0