На фестываль Грузіі ўлетку прыйшлі дзясяткі тысяч мінчукоў
На нарадзе 20 снежня кіраўнік Беларусі заявіў, што ў Мінску трэба больш актыўна развіваць сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі з мэтай максімальна аўтаматызаваць кантроль за спакоем на вуліцах і «не трымаць там лішніх супрацоўнікаў». Паводле Аляксандра Лукашэнкі, турысты характарызуюць беларускую сталіцу як бяспечную, а самі мінчукі ведаюць, што ў любы час могуць спакойна гуляць, вяртацца дадому з працы ці вучобы.
Але, на думку Лукашэнкі, важна пераходзіць да больш сучасных формаў гарантавання бяспекі. Колькасць зарэгістраваных злачынстваў у Мінску за апошнія гады знізілася амаль удвая, але «важная не рэгістрацыя, а іх рэальнае скарачэнне», заявіў ён.
Таксама ён заклікаў улады праводзіць больш вулічных відовішчаў — «больш актыўна выходзіць за сцены тэатраў, канцэртных залаў і стадыёнаў»:
— Людзям спадабаліся, напрыклад, музычныя і культурныя вечары на плошчы Свабоды. Гэта трэба развіваць. Тбілісі, Львоў на джазе стварылі сабе новы твар, прымусілі казаць пра іх у свеце і прыцягнулі сотні тысяч турыстаў. Давайце, — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.