Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў на прэс-канферэнцыі, што атручванне Скрыпалёў у Вялікабрытаніі «прыдумалі», каб арганізаваць напад на Расію.
«Джамаль Хашогі забіты, а Скрыпаль, дзякуй Богу, жывы. У адным выпадку цішыня, а ў іншым - санкцыі. <…> Гэта палітызаваны русафобскі падыход. Не было б Скрыпалёў, прыдумалі б што-небудзь яшчэ. Мэта - стрымаць развіццё Расіі як магчымага канкурэнта», - сказаў Пуцін.