Фота Юліі Міцкевіч

Фота Юліі Міцкевіч

Працяглыя ападкі і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі ў вялікія выходныя. Пра гэта БелТА паведамілі ў Гідрамеце.

У пятніцу амаль паўсюль пройдзе снег, мокры снег, па Берасцейшчыне з дажджом. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Уначы мінус 4—10, днём — ад мінус 5 да +1.

У суботу — працяглыя ападкі (снег, мокры снег). Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы ад -5 да 1 градуса цяпла, днём ад мінус 3 да +3.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца снег. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 4 да +2.

24 снежня зноў пачне паступаць больш халоднае паветра.

Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, днём месцамі кароткачасовы снег. Галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да мінус 2-9, днём 1-7 градусаў марозу.

25 снежня тэмпература паветра ўначы складзе 3-10 градусаў марозу, пры праясненнях да мінус 12, тэмпература днём будзе ад нуля да мінус 7.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0