20.12.2018 / 14:27

Не аплаціў камуналку — запіхалі ў куфар: як гаспадары кватэры ў Чэрвені здзекаваліся з арандатара 4

Чэрвеньскім раённым аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 50-гадовага жыхара Чэрвеня і яго 24-гадовага сына.

Пацярпелым па крымінальнай справе прызнаны 38-гадовы жыхар Чэрвеня, які некаторы час са сваёй сям'ёй здымаў дом у старэйшага з фігурантаў.

У канцы жніўня 2018 года кватаранты выселіліся, але аплаціць камунальныя паслугі яшчэ не паспелі. Тады гаспадар кватэры пачаў патрабаваць грошы і ад слоў перайшоў да дзеянняў.

Калі арандатар прыйшоў у сваю былую кватэру вярнуць ключы, гаспадар кватэры разам са сваім сынам збіў былога жыхара. Пасля мужчыну запхнулі ў куфар, душылі провадам, пагражалі забіць і вывезці ў лес.

Яго вымусілі напісаць распіску аб наяўнасці перад імі доўгу памерам 400 рублёў і аддаць ключы ад машыны, дакументы і пашпарт.

Калі мужчыну ўсё ж адпусцілі, ён пайшоў у міліцыю.

Крыўдзіцеляў змясцілі пад варту. Цяпер ім пагражае да 10 гадоў.

nn.by

3
Чеснок / Адказаць
20.12.2018 / 15:39
Ну это норма поведения для части нашего маргинального общества. Тут даже комментировать ничего не нужно. Это повсеместно. Кто-то кому-то дал в морду или кто-то кого-то избил и такие проблемы почти не доходят до разборок в милицию.
Другой вопрос, что было написано в договоре и оговаривалась ли оплата в текущем месяце при выезде. Если оговаривалась, то съемщик сам дурак.
6
Максим Дизайнер / Адказаць
20.12.2018 / 19:36
Чеснок,

Угу, в морду дать - это маргинальное общество. Помотри как избранная нация выкашивает целые народы, ванилька, и запишись уже на бокс, пока паны не высадились. 
0
Бел. / Адказаць
20.12.2018 / 20:35
А чаму дур... нават кали агаворвалася? Можа трэ было завиць тады на парушал ника дагавору, а ни распускать групааым нападам руки, яшчэ и як!..
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру