20.12.2018 / 14:49

«Не падабаецца маскоўскі прыход — будзе стамбульскі»: Пуцін пракаментаваў стварэнне царквы ва Украіне 2

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў стварэнне новай праваслаўнай царквы ва Украіне умяшаннем дзяржавы ў рэлігійнае жыццё. Пра гэта ён паведаміў на штогадовай прэс-канферэнцыі.

«Такога не было з часоў СССР. Не падабаецца ім маскоўскі прыход — будзе стамбульскі», — сказаў ён.

На думку Пуціна, галоўным матывам патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея з'яўляецца фарміраванне залежнасці ўкраінскай царквы ад Турцыі. Прэзідэнт заявіў, што ён хоча «падпарадкаваць тэрыторыю і зарабляць на гэтым грошы». Пуцін дадаў, што таксама мела месца «падказка з Вашынгтона».

2
Ян Севярын Бакей / Адказаць
20.12.2018 / 17:22
нават каб быў "стамбульскі", то пэўна ж, гэта сьведчыць толькі пра тое, што "маскоўскі" у вачох украінцаў нашмат горш...  а ўвесь астатні набор перлаў - па Фройду- выдае глыбінныя матывы дзеяньняў Пуціна, асновы яго ментальнасьці."деньгі зарабатывать". "подсказка вашінгтона", "вмешательство в дела церкві"... 
0
Ёпрст / Адказаць
20.12.2018 / 20:37
Крошка Цахес як быў піцерскім шпанёнкам, там ім і памрэ! 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру