20.12.2018 / 15:28

Беларусам могуць дазволіць адкрываць рахункі ў замежных банках з 1 сакавіка 2

Беларусам могуць дазволіць свабодна адкрываць бягучыя рахункі ў замежных банках з 1 сакавіка 2019 года. Гэта прадугледжана зменамі ў заканадаўства, якія знаходзяцца ў распрацоўцы, паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц, піша БелТА.

Адпаведныя змены унясуць у рашэнне Нацбанка, якое рэгулюе гэтае пытанне, цяпер дакумент праходзіць рэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі. «Гэтым рашэннем прадугледжваецца, што з 1 сакавіка нашы грамадзяне атрымаюць магчымасць зусім свабодна (без атрымання дазволу Нацбанка) адкрываць бягучыя рахункі ў замежных банках», - адзначыў Сяргей Калечыц.

Намеснік старшыні праўлення Нацбанка звярнуў увагу, што забарону плануюць зняць менавіта на адкрыццё бягучых рахункаў, а каб адкрыць дэпазіт, прыйдзецца атрымліваць дазвол.

У дакуменце ёсць і шэраг іншых навацый, у тым ліку ў плане дэдаларызацыі. Падрабязныя тлумачэнні аб навінках будуць размешчаны на сайце Нацбанка.

3
Szsz. / Адказаць
20.12.2018 / 16:20
Уже семь лет как есть счет за бугром.
0
user / Адказаць
21.12.2018 / 01:08
Намеснік старшыні праўлення Нацбанка звярнуў увагу, што забарону плануюць зняць менавіта на адкрыццё бягучых рахункаў, а каб адкрыць дэпазіт, прыйдзецца атрымліваць дазвол.
Вот только интересно с какой стати... Мои деньги - что хочу то и делаю

https://nn.by/?c=ar&i=222505
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру