Савет міністраў удакладніў аклады паслоў Беларусі ў іншых краінах і міжнародных арганізацыях. Папярэдні раз змены рабіліся ў 2013 годзе.

«Наша Ніва» параўнала заробкі тады і цяпер.

Варта адзначыць, што вялікіх зменаў у акладах няма: па-ранейшаму самыя нізкааплатныя паслы — гэта паслы ў Арменіі і Польшчы (па 2960 еўра) і Кыргызстане (2990).

Самыя высокааплатныя паслы працуюць у Японіі (4080 еўра) і Венесуэле (3980). Таксама ў гэты спіс дадалася Сірыя, дзе ідзе вайна.

Да заробку ў некаторых краінах далучаецца каэфіцыент за цяжкія прыродныя ўмовы. Абноўленыя каэфіцыенты пакуль не апублікаваныя.

Вось аклады беларускіх паслоў у некаторых краінах (аклады ў еўра):

Краіна 2013 2018
Венесуэла 3980 3980
Сірыя 3090 3980
Швейцарыя 3910 3910
Японія 4080 4080
ААН 3910 3650
Бразілія 3670 3670
Расія 3670 3670
Кыргызстан 2990 2990
Польшча 2960 2960
Ірак 3160 3360
Карэя 3230 3690
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?