Сёння каля 6.00 ва ўкраінскім пункце пропуску «Гарадзішча» невядомыя на аўтамабілі не спыніліся і на вялікай хуткасці паехалі ў бок Беларусі, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

У беларускім пункце пропуску «Верхні Церабяжоў» былі выкарыстаны сродкі прымусовага спынення. Ужо на беларускай тэрыторыі, не даязджаючы 50 метраў да пункта пропуску, быў затрыманы аўтамабіль Nissan украінскай рэгістрацыі. У ім знаходзіліся двое грамадзян Украіны, якія былі моцна п'янымі.

Грамадзяне Украіны — жыхары Дубровіцкага раёна Ровенскай вобласці — затрыманыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0