20.12.2018 / 16:54

У Гомелі на рынку дзяўчына разлічылася за боты расійскай купюрай 200 рублёў 6

У Цэнтральны РАУС Гомеля звярнулася жыхарка Гомельскага раёна. Жанчына паведаміла, што працуе прадаўцом гомельскага рынку. Днём да яе падышла маладая дзяўчына для таго, каб купіць жаночыя боты. Пакупніца абрала тавар, расплацілася купюрай вартасцю 200 рублёў, забрала боты, а таксама рэшту.

У канцы працоўнага дня, пры пераліку ўтаргаваных грошай прадавец выявіла, што за боты расплаціліся банкнотай 200 рублёў, праўда, рублі былі расійскія. Абутак коштам 150 беларускіх рублёў абышоўся махлярцы ў 6,40. Яшчэ 50 рублёў яна атрымала ў якасці рэшты.

Супрацоўнікі міліцыі шукаюць дзяўчыну.

9
Serg / Адказаць
20.12.2018 / 17:04
Может ошиблась. Знать деньги должен продавец. А вы уже готовы людей в тюрьму садить.
8
vovik21.12 / Адказаць
20.12.2018 / 17:08
Почему сразу мошенница? Может по запаре?
5
Базыль / Адказаць
20.12.2018 / 18:04
Відаць, ні адна, ні другая па-беларуску не разумеюць (ну, і не чытаюць)
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру