Рагачоўскім камунальнікам прыйшлося праз суд дамагацца доступу ў кватэру для правядзення капітальнага рамонту. За месяц да пачатку капрамонту камунальнікі, як і належіць, правялі сход з жыхарамі. Распавялі пра віды работ і азнаёмілі з праектна-каштарыснай дакументацыяй, склалі дагаворы, піша «Партал камунальнай пісьменнасці».
Людзі былі рады рамонту, які пачаўся ў маі гэтага года і павінен быў скончыцца ў жніўні. Пра работы і неабходнасць даць доступ да жылля інфармавалі загадзя з дапамогай аб'яў на дзвярах пад'ездаў. З жыхарамі склалі адпаведныя дагаворы, усё ішло па плане, пакуль не паўстала праблема з доступам у памяшканні і да інжынерных сетак. Угаворы не дапамаглі.
У выніку цяжбы тэрміны работ былі павялічаны на два месяцы. Спачатку ў доступе рабочым адмовілі жыхары трох кватэр. Яны сцвярджалі, што самастойна зрабілі замену камунікацый.
Яны памянялі часткова трубы толькі каналізацыі, для гарачай і халоднай вады камунікацыі засталіся ранейшыя, не была зроблена неабходная разводка, не кажучы ўжо пра тое, што з-за гэтага нельга было выконваць работы і ў суседніх кватэрах па злучанаму стаяку.
У выніку, стаяць на сваім засталіся жыхары толькі адной кватэры. З-за спаранай сістэмы каналізацыі пакутавалі іх суседзі па стаяку, атрымліваць доступ у апартаменты прыйшлося праз раённы суд. Затым апеляцыю жыхароў разгледзеў суд абласны і ў снежні рабочыя ўзяліся за капрамонт.