20.12.2018 / 21:34

Порна ў Брытаніі з красавіка 2019 года змогуць глядзець толькі паўналетнія 2

Брытанскія заканадаўцы вызначылі механізм праверкі ўзросту карыстальнікаў на порнасайтах, паведамляе таблоід Metro. Сярод новаўвядзенняў — карткі для доступу на сайты з эратычным кантэнтам.

З красавіка 2019 года наведвальнікі сайтаў «для дарослых» з брытанскімі IP-адрасамі павінны будуць даваць парталам доказы іх паўналецця, а менавіта — прад'явіць пасведчанне асобы, правы кіроўцы або спецыяльную карту «ўзроставай верыфікацыі» (іх можна будзе набыць у крамах). Карткі верыфікацыі ў найбліжэйшы час паступяць у гандлёвыя пункты.

Забарона на наведванне дзецьмі порнасайтаў стала часткай прынятага ў 2017 годзе закона аб лічбавай эканоміцы.

9
Serg / Адказаць
21.12.2018 / 01:06
Бред. Паспортный и биологический возраст разные вещи. И аксилераты есть еще. УК это не считает. А должно.
0
Казік / Адказаць
21.12.2018 / 11:17
> Cпецыяльную карту «ўзроставай верыфікацыі»
Карта мастурбатара)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру