Міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс пойдзе на пенсію ў канцы лютага 2019 года. Пра гэта ў сваім твітары паведаміў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Мэціс адпрацаваў на пасадзе кіраўніка Пентагона два гады. Кандыдатуру новага міністра Трамп паабяцаў зацвердзіць у найбліжэйшы час.

Генерал накіраваў прэзідэнту ліст, у якім растлумачыў прычыны сваёй адстаўкі. «Паколькі ў вас ёсць права мець міністра абароны, чые погляды лепш адпавядаюць вашым, я лічу для сябе правільным сысці з маёй пазіцыі», - напісаў ён.

Раней амерыканская прэса паведамляла, што Мэціс выступаў супраць рашэння Трампа аб вывадзе войскаў ЗША з Сірыі і Афганістана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0