Аляксандр Лукашэнка сёння ў Палацы Незалежнасці ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды работнікам розных сфер дзейнасці, у ліку якіх і супрацоўнікі БелТА.

«Вось ужо сто гадоў яно выконвае найважнейшую місію - фіксуе і захоўвае гісторыю нашай краіны. Яшчэ адна добрая нагода ўзнагародзіць нашых журналістаў», - заявіў Лукашэнка.

Ордэн Пашаны кіраўнік дзяржавы ўручыў вядучаму рэдактару галоўнага выпуску БЕЛТА Аліне Шрубок, медалём «За працоўныя заслугі» была ўзнагароджана намеснік генеральнага дырэктара - начальнік цэнтра знешніх камунікацый БЕЛТА Марта Чвей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?