На шахце Чэхіі загінула 13 шахцёраў, у тым ліку 11 палякаў і два чэхі. У шахце выбухнуў метан. Выратавальная аперацыя прыпыненая. Кіраўніцтва шахты тлумачыць гэта небяспечнымі ўмовамі працы пад зямлёй.

У шахце працавалі 23 шахцёры.

Трое пацярпелых знаходзяцца ў бальніцы, у тым ліку адзін у крытычным стане, сем шахцёраў атрымалі лёгкія раненні і ім аказалі дапамогу на месцы.

Выбух адбыўся 20 снежня пасля 17.00, на глыбіні больш за 800 метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?