«Калядны марафон» працягваецца! 22—25 снежня ў кінатэатрах Мінска — самы натхняльны фільм усіх часоў: «Гэтае цудоўнае жыццё».

Квіткі тут

Стужка распавядае гісторыю Джорджа Бэйлі — цудоўнага чалавека, мужа і бацькі. Усё сваё жыццё Джордж дапамагае іншым, а калі цяжкія часы прыходзяць у яго жыцці, ён атрымлівае дапамогу, адкуль не чакаў.

Гэты вясёлы і кранальны сямейны фільм з’яўляецца абавязковым атрыбутам Раства ў ЗША. Амерыканцы пераглядаюць яго штогод. Прыходзьце паглядзець «Гэтае цудоўнае жыццё», каб зразумець, што ў ім такога цудоўнага!

Стужка займае 24-ю пазіцыю ў рэйтынгу найлепшых фільмаў IMDb і ўваходзіць у топ-250 сайта КиноПоиск.

Больш пра сусветна вядомыя фільмы па-беларуску — на сайце kinakong.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0