21.12.2018 / 13:27

Як выглядае ледавік у марсіянскім кратары. Ён проста гіганцкі ФОТА 5

ESA

Еўрапейскае касмічнае агенцтва апублікавала фатаграфію марсіянскага кратара Каралёва, якую зрабіў зонд Mars Express. Кратар, які назвалі ў гонар савецкага канструктара касмічных апаратаў Сяргея Каралёва, размешчаны ў раёне дзюннага поля Алімпія, што акружае паўночную палярную шапку Марса. Дыяметр кратара — 82 кіламетры, ён цалкам запоўнены лёдам. Таўшчыня лёду ў цэнтры кратара дасягае 1,8 кіламетра.

3
Жвір / Адказаць
21.12.2018 / 13:39
Выснова: першымі да Марса паляцяць хакеісты. Гэта ж ясны намёк...:)
2
Бліскавіца / Адказаць
21.12.2018 / 14:15
Вярніце Каралёву кропачкі над Ё!
3
Алекс Б. / Адказаць
21.12.2018 / 21:42
Бліскавіца, на nn.by шмат памылак.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру