У Палацы мастацтва (Казлова, 3) да 21 снежня працуе выстава, прымеркаваная да 200‑годдзя з дня народзінаў Вінцэнта Дуніна‑Марцінкевіча «Дудар беларускі».
На выставе будуць прадстаўленыя творы мастакоў, выкананыя ў разнастайных тэхніках: жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна‑прыкладное мастацтва.