21.12.2018 / 17:50

Начался сбор денег на празднование Дня Воли — 2019: планируют собрать 50 тысяч рублей 4

На Талацэ запусцілася кампанія па зборы грошай на Дзень Волі-2019. Арганізатары разлічваюць сабраць мінімум 50 тысяч рублёў. Менш чым за гадзіну з моманту старту краўдфандынг-кампаніі беларусы ўжо ахвяравалі на мерапрыемства больш 600 рублёў.

«Мы лічым, што пачынаць працаваць трэба ўжо зараз, каб прыгожа скончыць #БНР100 і ўвайсці ў Новы Год з канкрэтнымі мэтамі. Пакуль мы не можам анансаваць пляцоўкі, на якіх адбуцца асноўныя мерапрыемствы на «Дзень Волі 2019», але абяцаем аператыўна дзяліцца з вамі ўсімі важнымі навінамі. На сённяшні дзень уся падрыхтоўчая праца адбываецца на валанцёрскіх пачатках сіламі арганізатараў #БНР100 без ніякай знешняй падтрымкі. Нам хочацца працягнуць добры прыклад кампаніі да 100-годдзя БНР і арганізаваць «Дзень Волі 2019» за грошы, якія беларусы ахвяраюць у межах публічнай краўдфандынгавай кампаніі. Досвед мінулых гадоў паказвае, што канчатковы фармат мерапрыемства стане зразумелы толькі ў лютым-сакавіку, бо на гэта ўплываюць шматлікія знешнія і ўнутраныя фактары, але падрыхтоўчыя працы трэба пачынаць загадзя, каб быць гатовымі да любых сцэнароў», — распавялі арганізатары.

Фота Сяргея Гудзіліна са святкавання Дня Волі-2018.

Усе, хто падтрымаюць праект, будуць запрошаныя на святкаванне. Плануецца, што ў 2019 годзе на правядзенне асноўных мерапрыемстваў будзе адведзена ажно два дні: асноўныя вялікія падзеі ў Мінску і іншых гарадах Беларусі правядуць у выходны дзень 24 сакавіка, а 25 сакавіка кожны зможа выбраць асабісты сцэнар святкавання «Дня Волі».

Самым шчырым спонсарам дадаткова аддзячаць цішоткамі і бел-чырвона-белымі сцягамі.

Нагадаем, святочны канцэрт да БНР-100 каля Опернага тэатра наведалі дзясяткі тысяч чалавек. Як гэта было, можна паглядзець тут

1
LitvinM / Ответить
21.12.2018 / 14:44
Сваю кроплю ў мора капнуў
2
Lisoid Kotov / Ответить
21.12.2018 / 15:52
О, сейчас это как нельзя актуально.
Поддержим! 
Мы видели, что эти люди могут делать качественные мероприятия.
Тем более, что наша решительность в этом вопросе должна быть тверже год от года.

П.С. Сваю кроплю ў мора капнуў таксама
0
Василиса / Ответить
21.12.2018 / 17:21
Як перадичваць?
Показать все комментарии/ 4 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера