21.12.2018 / 14:27

Як міністр абароны вадзіў з дзецьмі карагоды ФОТЫ 3

Міністр абароны Андрэй Раўкоў наведаў сёння Андрэеўскі дзіцячы дом у Аршанскім раёне, дзе павіншаваў дзяцей з Калядамі і Новым годам і перадаў падарункі, піша БелТА.

«Я шчыра жадаю, каб усе вашы жаданні спраўдзіліся, а мы, дарослыя, са свайго боку пастараемся зрабіць усё, каб гэта здзейнілася», - сказаў Андрэй Раўкоў, віншуючы дзяцей са святам. Аднак і дзецям, на яго думку, для гэтага трэба трошкі пастарацца: добра вучыцца, займацца спортам, творчасцю, удзельнічаць у алімпіядах. «Гэта праца, які ў будучыні абавязкова дасць вынік», - перакананы міністр абароны.

У новым годзе падапечным міністэрства ён пажадаў здароўя, добрай вучобы, мэтанакіраванасці і выказаў упэўненасць у тым, што кожны з іх у свой час пакажа сябе толькі з добрага боку.

У размове з журналістамі Андрэй Раўкоў адзначыў, што напярэдадні зімовых святаў усе дзеці вераць у цуды і чарадзействы. «Таму гэтую казку абавязкова трэба дарыць. Падарунак, добрыя словы або ўчынкі — усё гэта таксама невялікая, але вельмі важная і патрэбная казка», - дадаў кіраўнік ведамства.

0
Aliaksei / Адказаць
21.12.2018 / 16:16
Што яны ўсё з гэтай Оршай не супакояцца? Іншых гарадоў няма ці вёсак ды раёнаў? Ці па загаду?
4
Ladzimir / Адказаць
21.12.2018 / 18:11
Як5 абрыдла гэтая паказуха.
Няўжо ніхто не бачыць, што народ ванітуе ад гэтага. І чым болей гэтай абрыдлай паказухі, тым болей распальваецца варожасць да ўсяго гэтага. Задумайцеся! Жывіце як людзі, рабіце як людзі- і вы будзеце разуметы і паважаны!!!
2
Axel Justas / Адказаць
21.12.2018 / 19:44
Як ужо дасталі гэтай паказухай!!!! За бюджэтныя грошы, гойсаюць туды-сюды, раздаюць падарункі як быццам бы са сваёй кішэні, а на тварах толькі і чытаецца "як бы хутчэй зваліць з таго ранішніка". Дзед-марозы ў пагонах, млін... Думайце лепш, як радзіму абараняць ад навалачы зялёнай!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру