21.12.2018 / 14:48

Сяргей Румас падарыў дзецям манаблок і мячы, а дзеці яму — карціну ФОТЫ 8

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці». Ён наведаў Радашковіцкую школу-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і ўручыў яе выхаванцам падарункі, паведамляе БелТА.

«2019 год будзе такім, якім вы самі яго зробіце для сябе. Таму я хачу пажадаць вам больш упэўненасці ў сваіх сілах, добра вучыцца, займацца музыкай, спортам, каб у канчатковым выніку вы выраслі годнымі грамадзянамі нашай краіны», — сказаў Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, у Беларусі робіцца ўсё магчымае для дзяцей. «Толькі ў гэтым годзе дзяржава ўвяла ў строй тры новыя школы, 14 дзіцячых дамоў, адрамантавана вялікая колькасць навучальных устаноў», — адзначыў прэм'ер.

«Новы год і Каляды — самыя чыстыя і светлыя святы, калі ўсе мы чакаем выканання патаемных жаданняў. У гэтыя дні многія кіраўнікі выязджаюць у навучальныя ўстановы, дзіцячыя дамы, каб падарыць часцінку цяпла дзецям і разам з імі сустрэць гэтае свята», — падкрэсліў Сяргей Румас.

Ад імя ўрада прэм'ер-міністр падарыў дзецям сертыфікат на манаблок. «Упэўнены, ён дапаможа вам лепш вучыцца. Разам з Беларускай федэрацыяй футбола мы таксама дорым связку мячоў для таго, каб вы змаглі прысвяціць вольны час гэтаму выдатнаму віду спорту. Мячы ўжо ў спартзале, можаце імі скарыстацца. Ну, і вядома, самае доўгачаканае для вас — салодкія падарункі. Хачу ад усёй душы павіншаваць са святамі, пажадаць выканання ўсіх вашых жаданняў у 2019 годзе», —рэзюмаваў ён.

У Радашковіцкай школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў выхоўваюцца і навучаюцца 118 дзяцей. Прэм'ер-міністр азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай і спартыўнай базай школы-інтэрната, наведаў музей паветраных і вогненных таранаў і краязнаўчы. Дзеці падарылі прэм'еру карціну, выкананую ўласнымі рукамі.

Ад Мінаблвыканкама выхаванцы Радашковіцкай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, атрымалі ў падарунак сертыфікат на бегавую дарожку.

Для гасцей дзеці сваімі сіламі падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне «Незвычайныя прыгоды ля навагодняй елкі». Адна з галоўных роляў - Фунціка - дасталася вучню 4-га класа Дзмітрыю Дварэцкаму. «У мяне вельмі добрая памяць, таму мяне выбралі на гэтую ролю. Хачу пажадаць усім дзецям шчасця і здароўя. Я ўжо напісаў ліст Дзеду Марозу і папрасіў верталёт з пультам кіравання», — распавёў ён.

2
Serg / Адказаць
21.12.2018 / 15:11
Кто это институт овощеводства решил закрыть в самохваловичах? Семена будут за евро по 3 за десять семян покупать? В Европе свекла 420 в банке кубиками порезана грамм 2,5 руб. А сырая такого же веса 25 копеек. Накрутка в 10 раз. Задал вопрос товораведу: говорит колхозники - пашут, торгаши - торгуют!!!
3
Мацей Бурачок / Адказаць
21.12.2018 / 15:51
За РУМАСА !!!
1
Serg / Адказаць
21.12.2018 / 15:59
Не в Европе, а в евроопте в Минске 420 грамм - 2,5 рублей, Т9 изменил. И это овощи белорусского производства. Горошек и кукурузу свою тоже сложно найти, хотя туровская вкусная и не дорогая, можно еще молдавскую брать. Транспорт назад идет пустой почти доставка дешевая, качество отличное и рабочие места недорогие для наших людей и наших братьев и друзей.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру