21.12.2018 / 15:17

Карабель ВМФ Расіі заўважылі на шляху ў Азоўскае мора 1

Фрэгат ваенна-марскога флоту Расіі рухаецца ля берагоў Крыма ў напрамку Азоўскага мора, перадае Reuters са спасылкай на відавочцы.

Паведамляецца, што карабель быў заўважаны ў раёне Феадосіі прыкладна за 2,7 км ад берагавой лініі.

На борце расійскага карабля знаходзіцца верталёт.

Раней паведамлялася, што прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка абвясціў аб перакідцы дэсантнікаў на абарону ўзбярэжжа Азоўскага і Чорнага мораў.

14
Ляксандра / Адказаць
21.12.2018 / 17:53
Ня ведаю:ці сьмяяцца,ці плакаць.А калі караблі ФРГ ў Балтыйскім моры заўважаць ці ЗША дзе-небудзь каля Гавайскіх астравоў?Ройтэрс што пра тое пісаць будзе?Прабачце,апупелі там зусім.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру