21.12.2018 / 16:56

Рэцыдывіст сікаў у аўтобусе, а потым абакраў пасажыра, які зрабіў яму заўвагу 6

Тройчы судзімы мантажнік сікаў у аўтобусе, а калі пачуў заўвагу, скраў у пасажыра сумку і знік, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Адзін з пасажыраў заўважыў, як 47-гадовы мужчына сікаў проста ў аўтобусе. Ён зрабіў гэтаму чалавеку заўвагу, мужчына пачаў прыставаць і правакаваць бойку, а пасля папрасіў выйсці з аўтобуса на прыпынку. Мужчына выхапіў торбу з асабістымі рэчамі, дакументамі і грашыма ў пасажыра, які зрабіў заўвагу, і знік.

47-гадовага мужчыну затрымалі.

Аказалася, што мужчына працуе мантажнікам на адной з будаўнічых фірмаў і тройчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж, забойства і выкраданне машыны.

Распачалі крымінальную справу па артыкуле «Рабаванне».

3
Mktx / Адказаць
21.12.2018 / 18:09
Сіканьньне, што справакавала рабаванне)) Увогуле, трэба рэцыдывістам форму выдаваць "РЭЦЫДЫВИСТ", як у сьвіньней.
0
Зiма / Адказаць
21.12.2018 / 18:41
Пратакол трэба складаць. А тады павесiць яго за сцуль на аутобусным прыпынку.
0
Свободный / Адказаць
21.12.2018 / 18:42
Животное что тут скажешь
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру