21.12.2018 / 17:18

Какорыну і Мамаеву змянілі артыкул 4

Следства перакваліфікавала артыкул футбалістам Паўлу Мамаеву і Аляксандру Какорыну. Пра гэта агенцтву «Москва» распавёў Вячаслаў Барык, адвакат брата гульца «Зеніта» Кірыла Какорына, які таксама з'яўляецца фігурантам крымінальных спраў.

Раней Мамаеў і Какорын абвінавачваліся па артыкулах «Хуліганства» і «Пабоі». Па выніках судова-медыцынскіх экспертыз, пацярпелым у бойках з футбалістамі Дзянісу Паку і Уладзіміру Салаўчуку была нанесена лёгкая шкода. Таму другі артыкул быў зменены на ч. 2 арт. 115 КК Расіі «Наўмыснае прычыненне лёгкай шкоды здароўю, здзейсненае з хуліганскіх памкненняў».

Максімальнае пакаранне — два гады пазбаўлення волі.

55
Serg / Адказаць
21.12.2018 / 18:00
Там и на административку побоев не хватает.
3
Палкоўнік Зэман / Адказаць
21.12.2018 / 18:46
Бабло мае вялiкую сiлу. Асаблiва на прасторах СНД.
3
Павел Ас / Адказаць
21.12.2018 / 19:02
Нехта з судзёй пагаварыў?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру