21.12.2018 / 18:29

Чыпсы з цвыркуноў з'явяцца ў крамах у пачатку 2019 года 3

Чыпсы з цвыркуноў з'явяцца ў крамах у пачатку 2019 года. Іх будуць выпускаць мінскі стартап «Онта-біятэхналогіі» і кампанія «Анега», паведамляе «Зялёны партал».

Чыпсы знешне не адрозніваюцца ад звычайных: цвыркуновай мукі ўсяго 2%, але гэтага дастаткова, каб у складзе з'явіліся бялок і хіцін, які карысны для стрававання і спрыяе пахуданню, часам выкарыстоўваецца ў фармакалогіі.

Аўтар ідэі і кіраўнік стартапа — Сяргей Макараў. У мінулым ён быў рэжысёрам, а потым адкрыў цвыркуновую ферму. Ён распавёў, што чыпсы будуць трох відаў: з соллю, цыбуляй і смятанай і чымсьці мясным (пакуль не вырашылі). Кардонная ўпакоўка вагой 75 грамаў будзе каштаваць 3,9 рубля.

Асноўны аб'ём паставяць расійскім і нямецкім харчовым сеткам, беларускі рынак застанецца тэставым праз малую ёмістасць.

1
Звыклы беларус / Адказаць
21.12.2018 / 23:18
Тараканчыкаў найперш у цесьце пратэстуйце!
6
Ляксандра / Адказаць
22.12.2018 / 13:48
А не зацвыркаюць спажыўцы навінкі на наступным этапе пасьля пахудзеньня?Я б паасьцярогся.Што потым з рэжысёра возьмеш.
0
Аляксандр comrade / Адказаць
26.12.2018 / 16:30
2%??? Ничем они не будут на вкус отличаться от обычных. Кроме цены конечно. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру