Расія выслала шведскага журналіста і дыпламата Кале Кнійвіля, які займаў пасаду аташэ па культуры пры пасольстве Швецыі. Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на газету Expressen.

Рашэнне пра высылку стала адказам на адмову двум расійскім дыпламатам ў выдачы шведскай візы. Паводле інфармацыі выдання, шведскія службы адмовілі ім нібыта праз сувязі з расійскімі спецслужбамі.

Да таго як заняць пасаду ў пасольстве, Кнійвіля працаваў у газеце Sydsvenska, быў маскоўскім карэспандэнтам фінскай газеты Kansan Uutiset і спецыялізаваўся на тэматыцы Расіі: ён напісаў чатыры кнігі пра сучасную расійскую палітыку, адну з якіх прысвяціў прэзідэнту Уладзіміру Пуціну, а другую — далучэнню Крыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0