27.12.2018 / 13:15

В продаже появились покерные карты с портретами отцов БНР 7

Юбилейный год почти завершился, но создатели покерных карт в стилистике нашего первого национального государства все же успели. На минувшей неделе был отпечатан тираж игральных карт, иллюстрированных портретами «отцов республики», пишет budzma.by.

Ластоўскі, Кандратовіч, Мядзёлка, Балаховіч і іншыя гістарычныя персанажы з часоў БНР сталі каралямі, валетамі, дамамі і джокерамі ў ігральнай калодзе. Усе партрэты густоўна адмаляваныя ў колеры, а самі карты прыемна трымаць у руках — кардон і друк найвышэйшага гатунку! Хто і як зрабіў гэты цуд ужо «пад заслону» 100-годдзя БНР?

Калядны падарунак і «першая ластаўка» на 101-ю гадавіну БНР

Праект «Карты для гульні 100 гадоў БНР» паўстаў дзякуючы супрацы суполкі дызайнераў PRAS, выдавецтва «Тэхналогія» і каманды Pan Brat (вядомай раней па «сармацкіх цішотках»).

«Да 100-годдзя БНР мы вырашылі зрабіць нешта адметнае, — распавядае каардынатар праекту Зміцер Карабач. — Шмат было цішотак, мапаў, паштовак, налепак, а што яшчэ? Мы вырашылі — ігральныя карты. Так, год заканчваецца, але мы паспелі! Цяпер гэта і цудоўны калядны падарунак, і «першая ластаўка» да святкавання 101-й гадавіны БНР».

Паводле Змітра, за спінай засталася немалая праца. Спачатку ідэя, якая прыйшла бізнесоўцу і мецэнату Паўлу Бераговічу. Пазней — выбар «пантэону айцоў-заснавальнікаў» — тут дапамаглі гісторык Уладзімір Ляхоўскі і выдавец Зміцер Санько. Дзякуючы мастаку Аляксею Кульбіцкаму быў створаны адзіны мастацкі стыль, а Уладзімір Арлоў зрабіў тэкставую падводку да кожнага персанажа.

Калода — гэта 52 карты непасрэдна для гульні, а таксама карткі з тлумачэннямі, хто ёсць хто. Стваральнікі паспрабавалі нават вывесці гістарычныя і лёсавыя лініі, каб раскласці ўсіх герояў па сваёй масці. Джокерамі, дарэчы, аказаліся Станіслаў Булак-Балаховіч і Макар Краўцоў: найбольш люты і непрадказальны ваяр БНР і аўтар гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Не хутка, але якасна. Не танна, але статусна

«Не тое каб мы рабілі марудна, — працягвае Зміцер. — Проста спатрэбіўся час, каб зрабіць якасна. Такая дата ўсё ж раз у жыцці бывае — можам сабе дазволіць долю перфекцыянізму. У выніку атрымалася прыгожа, статусна і нятанна: усё ж такі італьянскі кардон, цудоўны друк!»

Зміцер Карабач.

Карты сапраўды надрукаваныя на адмысловым картачным кардоне Burgo (Італія) з унутраным карбонавым слоем і пакрыццём Duplex Linen. Чалавеку з вуліцы гэта наўрад ці нешта скажа, але карты з такімі характарыстыкамі маюць найвышэйшую катэгорыю сярод кардонных картаў у свеце! Таму калода сапраўды статусная.

У «дурня» гуляць забараняецца!

З адваротнага боку пачка на пакупніка пазірае перакрэслены партрэт чырвонаармейца з цыгаркай у зубах (нібы з аповесцяў Пясэцкага). І гэта зусім не барацьба з курэннем, а гумар, бо побач надпіс: «У «дурня» гуляць забараняецца». Стваральнікі рэкамендуюць гуляць гэтымі картамі ў больш шляхетныя гульні: покер, віст, прэферанс і г.д.

Камплект сярод іншага ўтрымлівае інфармацыйны буклецік пра гісторыю і ролю БНР — на ангельскай і рускай мовах. Вядома, што збіральнікі картачных калодаў ёсць па ўсім свеце, таму чым не нагода для экскурсу ў нашу гісторыю для замежнікаў?

Дзе знайсці?

Карты «100 гадоў БНР» ужо можна знайсці ў Мінску ў краме Symbal.by, у Гродне ў краме «Цудоўня». Хутка карты будуць прадавацца і ў інтэрнэт-краме panbrat.by.

Колькі каштуе?

Агульны кошт для ўсіх крамаў будзе складаць 35 рублёў. Не прапусціце!

22
Адыкватник) / Ответить
21.12.2018 / 20:02
блиин!!!! шляхтаа))))не пойде тавар!! шляхты няма

шляхта уся у курапатах ляжыть!
9
А.Д. / Ответить
21.12.2018 / 20:53
толькi ў карты айцамi бнр i гуляць. шыкоўна. шабаны зацэняць
3
Неабыякавы / Ответить
21.12.2018 / 22:32
   На каго разлічана прадукцыя такога кшталту? Толькі не на звычайных беларусаў. Выдавецтвы лічаць, што яны знайшлі новую нішу ў сваім бізнэсе, выдаючы для замежных турыстаў  такія калоды картаў,   жыццяапісанне Скірмунта  ды Багуслава Радзівіла за завоблачныя для беларусаў кошты ды г.д.  Сапраўды, навошта  простым "рабацягам" пра багацея Скірмунта чытаць?  Нават Янку Брыля першы том за 34 рублі "Акадэмкніга" выставіла.   Колькі будзе каштаваць пяты ці дзясяты? Цікава, ці купіў хто Брыля за месяц продажу?
  Ёсць і іншыя прыклады.  Анатоль Тарас выдае брашуры "100 выдатных дзеячоў беларускай культуры" без прыбытку, але для людзей.   вось так і жывем. Ёсць камерсанты з "Тэхналогіі" і "Мастацкай літаратуры" , але ёсць і Тарас.
Показать все комментарии/ 7 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера