21.12.2018 / 19:47

Рада ЕС працягнула эканамічныя санкцыі супраць Расіі 3

Рада ЕС 21 снежня працягнула эканамічныя санкцыі супраць Расіі да 31 ліпеня 2019 года.

«Гэта рашэнне стала следствам даклада прэзідэнта Макрона і канцлера Меркель на Еўрапейскай радзе 13-14 снежня адносна стану імплементацыі Мінскіх дамоўленасцей, да чаго прывязаныя санкцыі. Улічваючы тое, што прагрэс не дасягнуты, Еўрапейская рада прыняла палітычнае рашэнне працягнуць эканамічныя санкцыі супраць Расіі», — гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначаецца, рашэнне было прынята аднагалосна.

Раней Італія неаднаразова заяўляла пра намеры заблакаваць прадаўжэнне санкцый у ранейшым аб'ёме. Аднак іншым лідарам ЕС удалося пераканаць афіцыйны Рым.

1
Ваўкалак / Адказаць
21.12.2018 / 20:01
Раней штораз інтрыга была на пару месяцаў. А цяпер нават не ўкурсе быў.
1
Пятрок / Адказаць
21.12.2018 / 20:20
"Никогда такого не было...и вот опять!".
2
Дед Мороз / Адказаць
21.12.2018 / 21:29
Отлично! :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру