Улада1010

Пуцін заявіў, што ў Расіі жыве 160 мільёнаў чалавек. Што ён меў на ўвазе?

Учора на штогадовай прэс-канферэнцыі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ў Расіі жыве 160 мільёнаў чалавек, хоць рэальныя лічбы нашмат меншыя.

«Расія заўсёды жыла ў сітуацыі санкцый і абмежаванняў. У нас 160 мільёнаў пражывае, з намі трэба лічыцца, мы абараняем інтарэсы народа акуратна, без усялякага хамства», — заявіў ён, адказваючы на ​​пытанне пра гатоўнасць Расіі да новага вітка заходніх санкцый.

Афіцыйныя даныя Расстата пра колькасць насельніцтва ў Расіі — 146,8 мільёна чалавек.

Не да канца зразумела, Пуцін проста агаварыўся, альбо гэта было зроблена наўмысна.

Цікава, што 160 мільёнаў — гэта агульнае насельніцтва Расіі, Беларусі, а таксама акупіраваных тэрыторый Грузіі і Украіны.

Таксама пад 160 мільёнамі Пуцін мог мець на ўвазе насельніцтва Расіі + рускую дыяспару на постсавецкай прасторы.

Як яшчэ адзін варыянт, 13,2 мільёна расіян, якіх не стае да 160 мільёнаў, — гэта жыхары Беларусі і Паўночнага Казахстана (населенага, пераважнага, рускімі).

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі10

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў Мядзведзева «былым прэзідэнтам-няўдачнікам» і параіў сачыць за словамі7

У Беларусі смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць5

«Трэба раздзяліць адукацыю і беларусізацыю». Нечаканая прапанова гісторыка Цімоха Акудовіча29

Мінчук купіў на аўкцыёне кватэру з пенсіянеркай, якая два гады наадрэз адмаўляецца высяляцца11

Кветкі, мурал і тысячы прыхільнікаў. Як прайшло развітанне з Озі Осбарнам у яго родным Бірмінгеме

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў8

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі10

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць