21.12.2018 / 21:00

Трамп: Я прычыніў «Ісламскай дзяржаве» больш шкоды, чым усе прэзідэнты да мяне 1

Дональд Трамп заявіў у твітары, што ён зрабіў самы вялікі ўклад у барацьбу з тэрарыстамі «Ісламскай дзяржавы», чым папярэднія амерыканскія лідары.

«Я прычыніў ІД больш урону, чым усе прэзідэнты да мяне… [яны] нават блізка не былі!» — заявіў лідар ЗША.

Перад гэтым ён напісаў, што таксама з'яўляецца самым жорсткім, але справядлівым у адносінах да Расіі і Кітая лідарам Злучаных Штатаў.

«Проста паглядзіце на факты», — адзначыў Трамп.

19 снежня Трамп абвясціў пра перамогу над ІД у Сірыі і загадаў амерыканскім вайскоўцам пакінуць краіну.

0
Ян Севярын Бакей / Адказаць
22.12.2018 / 07:35
ну так, і Ігіл перамог, і талібан , і аль-кайеду..толькі вось чамусьці войскі выводзіш адусюль (вельмі выглядае на ўцёкі...), і "шалёны пёс" Мэцьюс сыходзіць...Самалюбаваньня ў Твітары - гэта да, больш, чым ва ўсіх ранейшых разам узятых, а вось вынікаў рэальных... ну, час пакажа.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру