Кіраўнік АНТ Марат Маркаў расказаў у інтэрв'ю «Звяздзе» пра асаблівасці працы свайго тэлеканала.

Марат Маркаў

Марат Маркаў

«Сама арганізацыя канала ставіць нам пэўныя ўмовы: не сакрэт, што на сёння АНТ — мікс з інфармацыйна-палітычнага складніка, у асноўным ён беларускі, і самых рэйтынгавых, цікавых забаўляльных праектаў расійскага Першага канала.

Доля кантэнту, які АНТ бярэ ад Першага канала, складае 44% ад усяго аб'ёму вяшчання, што цалкам параўнальна з доляй замежнага кіна- і серыяльнага паказу на іншых каналах.

Натуральна, мы разумеем, што маючы добры забаўляльны кантэнт, мы можам і павінны нарошчваць аб'ём уласных праектаў — тое, што адбываецца побач з намі, што цікава гледачам пра Беларусь. І мы свядома ідзём менавіта па гэтым шляху», — тлумачыць Марат Маркаў.

Ён запэўнівае, што ўсе праекты АНТ як мінімум рэнтабельныя. Яны акупляюцца «за кошт рэкламы, партнёрства з бізнес-структурамі і гэтак далей».

Чытайце таксама: Наколькі стратны тэлеканал АНТ? — лічбы

«Я без перабольшання ганаруся тым, што «Нашы навіны» першыя па праглядзе ў Беларусі. … Захоўваецца адзін расійскі выпуск навін (вечарова праграма «Час» — Рэд.) — проста для таго, каб трымаць шчыльную сувязь з краінай-партнёрам па Саюзнай дзяржаве і атрымліваць інфармацыю з першакрыніцы. Тым больш Першы канал вельмі добра робіць міжнародныя агляды навін», — мяркуе Маркаў.

Чытайце таксама: Кіраўнік АНТ Марат Маркаў: Сярод дзесяці самых раскручаных беларускіх сайтаў — ніводнага дзяржаўнага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0