Мінскі клуб «Акварыум», дзе мусілі адбыцца святочныя мерапрыемствы, зачынілі нібыта на рамонт.

Сёння ў 18 гадзінаў у мінскім клубе «Акварыум» мусіла распачацца святочная вечарына з нагоды гадавіны працы першага беларускага незалежнага спадарожнікавага тэлеканалу «Белсат». Аднак а 18-й удзельнікі мерапрыемства пабачылі на дзвярах клубу аб’яву, што той зачынены на рамонт да 12 студзеня. Побач з будынкам, дзе месціцца «Акварыум», дзяжураць супрацоўнікі міліцыі.

На вечарыну былі запрошаныя вядомыя пісьменнікі, музыкі і журналісты. Як высветліў прэс-цэнтр Хартыя’97, фірма, якая валодае «Акварыумам», была пазбаўленая ліцэнзіі на правядзенне забаўляльных мерапрыемстваў.

Паводле Хартыя’97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0