22.12.2018 / 09:02

Названыя тры ўзросты самых адзінокіх людзей

Большасць людзей адчуваюць сябе самотна ва ўзросце 25-30 гадоў, а таксама пасля 50 і пасля 80, заявілі навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега. Вынікі іх даследавання апублікаваныя ў International Psychogeriatrics.

На трэцім дзясятку людзі часта адгароджваюцца ад асяроддзя праз незадаволенасць сабой: ім здаецца, што яны выбралі ў жыцці няправільны шлях, у той час як сябры і знаёмыя прынялі больш правільныя рашэнні, лічаць эксперты.

Калі чалавеку спаўняецца 50-55 гадоў, у яго з'яўляюцца праблемы са здароўем, праз што ўзнікаюць думкі пра смерць.

А ў зусім старэчым веку душэўны стан можа пагоршыць страта блізкага чалавека і ўласная фізічная слабасць.

Больш пазітыўных і камунікабельных аб'ядноўвае «мудрасць», якая праяўляецца як памяркоўнасць, здольнасць ўсталёўваць трывалыя сувязі з грамадствам і валодаць сваімі эмоцыямі, заявілі эксперты. Такія людзі менш схільныя да адзіноты.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру