22.12.2018 / 09:21

Былы прэзідэнт Прыднястроўя атрымаў завочна 16 гадоў строгага рэжыму 3

Экс-прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі Яўгеній Шаўчук прысуджаны да 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму і штрафу ў памеры 600 мільёнаў прыднястроўскіх рублёў (каля $36 мільёнаў), паведамляе «Першы Прыднястроўскі».

Суд прызнаў экс-прэзідэнта вінаватым у двух эпізодах атрымання хабару ў буйным памеры і трох эпізодах перавышэння службовых паўнамоцтваў.

Шаўчук быў таксама пазбаўлены дзяржаўных узнагарод і на працягу пяці гадоў пасля вызвалення не можа займаць дзяржпасады. Вынясенне прысуду было завочным.

Шаўчук збег ў Малдову летам 2017, патлумачыўшы гэта тым, што яго «замовілі» і пераследуюць.

Прыднястроўе — гэта частка тэрыторыі Малдовы, якую кантралююць расійскія войскі.

3
Ляксандра / Адказаць
22.12.2018 / 13:37
Што ён гаварыў пра Малдову,калі быў прэзідэнтам Прыднястроўя,можна здагадацца.А што цяпер ён кажа пра Прыднястроўе?
1
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
22.12.2018 / 16:34
Ляксандра,

усё гэта палітыкі аднаразовага выкарыстання. Як і тролі, якія заселі на гэтым сайце.
0
фелікс / Адказаць
23.12.2018 / 13:11
Цяпер зразумела, адкуль у Жэстачайшага мяхі пад вачыма.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру