22.12.2018 / 11:22

Кіраўніца БелТА Ірына Акуловіч расказала пра сваю сям'ю і пра тое, як родныя адрэагавалі на пераезд з Магілёва ў Мінск 7

Генеральная дырэктарка БелТА Ірына Акуловіч расказала ў інтэрв'ю газеце «7 дней» (якая належыць БелТА) пра сваю сям'ю.

Ірына Акуловіч. Фота Sb.by

У пачатку года яна пераехала ў Мінск з Магілёва, дзе ўзначальвала абласное тэлебачанне.

«Самае адчувальнае для мяне ў гэтай сітуацыі тое, што 20-гадовы сын застаўся адзін у Магілёве. Ён вучыцца на чацвёртым курсе ва ўніверсітэце, і пераводзіць яго ў сталіцу проста няма сэнсу.

Што да мужа, дык ён — карэнны мінчук, для яго пераезд — проста вяртанне дадому. Дарэчы, муж з дзяцінства захапляецца хакеем і да гэтага часу гуляе ў Начной хакейнай лізе.

А дачка яшчэ маленькая, вучыцца ў другім класе. Ёй добра там, дзе мама. Вядома, яе засмучае, што ў родным горадзе засталіся сябры, але ў яе ўзросце і новых таварышаў завесці не праблема.

Але з Магілёвам у мяне сувязь не страчана — там засталася мая мама, яна ўжо ва ўзросце, таму па магчымасці выходныя я праводжу ў яе, з сынам, сустракаюся з сябрамі», — расказала Ірына Акуловіч.

34
Serg / Адказаць
22.12.2018 / 12:43
Прыгожая дяучына и мати!!! Счастья вам!!!
0
Бел. / Адказаць
22.12.2018 / 14:25
Бываюць шчушки пираньи да акулы и проста разумныя добрыя шчырыя жанчыны, апошним заужды-низки паклон ;)
1
Аляксандр comrade / Адказаць
22.12.2018 / 16:33
Какая ценнейшая информация. Готов спорить, что частная жизнь унылой режимной обслуги интересует читателей НН даже меньше, чем, например, изменение структуры доходов местных бюджетов в Новой Зеландии в последние 15 лет
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру